Амаль год на Пядляшшы існуе і дзейнічае Цэнтр беларускай культуры. І ўжо ёсць пэўныя здабыткі і напрацоўкі, якімі на прайшоўшым напрыканцы мінулага тыдня беларускім літаратурным семінары “Бязмежжа” падзяліўся з прысутнымі кіраўнік Цэнтра Анатоль Вап.

Для сябе ён бачыць вартасць гэтага семінара ў зараджэнні ідэй супрацы з пісьменніцкімі арганізацыямі.
– Важна, што яно ўжо столькі гадоў існуе, што людзі з розных асяроддзяў, з рознымі жыццёвымі і творчымі дасягненнямі сустракаюцца і гавораць. Падчас гэтых размоў, дыскусій, нараджаюцца ідэі. Потым мы мусім дакласці ўсе нашыя намаганні для ператварэння іх у жыццё.
Выступаючы на семінары, Анаталь Вап распавёў пра праблемную сітуацыю з вывучэннем беларускай мовы ў беларускіх ліцэях Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі. Сваю магчымую дапамогу адразу прапанавала старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, бо гэтая арганізацыя мае як творчы, так і праваабарончы накірунак дзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя






