BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Вап: Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай справай

У Беластоку cа студзеня існуе Цэнтр беларускай культуры. У будынку, у якім установа будзе працаваць, пакуль працягваюцца рамонтныя працы. Таму каманда пакуль працуе ў сценах Аддзела нацыянальных меншасцяў Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства па адрасе: Беласток, Кілінскага 16.

Туды і завітала наша калега, Вольга Сямашка, каб пагутарыць з выконваючым абавязкі дырэктара Цэнтра беларускай культуры Анатолем Вапам пра тое, як ідзе дзейнасць і якія планы ў Цэнтра беларускай культуры зараз.

РР: Якія праблемы, патрэбы ў Цэнтра беларускай культуры? Ці ўсё атрымліваецца?

– Праца больш сканцэнтравана на стварэнні цэнтра, чым на дзейнасці. Яшчэ праз нейкі час гэта так і будзе. Неўзабаве пачнецца рамонт сталай сядзібы Цэнтру беларускай культуры. Спадзяёмся, што праз год будзем дзейнічаць і размаўляць з вамі ўжо ў новай сядзібе. Гэта вялікі выклік. Ужо пачынаем рэалізоўваць першыя мерапрыемствы, працуем над імі, праца ідзе.

РР: Ці ёсць нейкая бліжэйшае мерапрыемства, якое можна анансаваць?

– Так. 20-га лютага мы разам з фондам “Тутака”, які з’яўляецца галоўным арганізатарам конкурсу “Родная мова”, але мы ўжо як суарганізатары выступім пры гэтым конкурсе, рыхтуем святкаванне і канцэрт на Дзень Волі 25-га сакавіка. Вядзём перамовы і працу над першымі экспанатамі, якія трапяць у нашыя фонды. Пакуль не магу сказаць.

РР: Штосьці ўжо можна перадаваць у якасці экспанатаў для выставы?

– Для выставы не. Не ведаю ці мы ў гэтым годзе, можа ў другой палове штосьці зробім. Кнігі, фотаздымкі, розную іканаграфію, тое, што тычыцца беларусаў, можна перадаваць. Будзем збіраць і ў наступныя гады будзем паказваць і карыстацца гэтым у нашай штодзённай працы. Таксама ўсе, хто захочуць, змогуць карыстацца гэтымі фондамі.

РР: Можна перадаваць тое, што датычыць беларускай спадчыны Падляшша ці з Беларусі?

– Для нас самае важнае – Падляшша. Гэты цэнтр на Падляшшы, але мы таксама з’яўляемся часткай беларускага народу. Будзем збіраць усё, што датычыць беларускага народу, беларускай дзяржаўнасці.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя