Анхела Эспіноса – беларуская паэтка іспанскага паходжання і даследчыца-славістка. Яна зацікавілася беларускай мовай і самастойна вывучылася чытаць і пісаць па-беларуску настолькі, што стала пісаць вершы.
Апошні яе прэзентаваны зборнік вершаў «Астралябія Божых Таямніц».
-Астралябія – гэта інструмент для навігацыі. Не столькі іншым, але сабе паказаць нейкую дарогу. Я адчувала сябе троху згубленай пасля ўсяго, што здарылася ў 2020 годзе ў Беларусі, пасля актыўная фаза вайны ва Украіне 2022 года. Там было настолькі адчайна ўсё, настолькі цяжка, столькі працы валанцёрскай.
Кніга вершаў Анхелы Эспіносы «Астралябія» маленькая, тоненькая, але гэта аптычны абман. Насамрэч яна бяздонная, як і ўсё зрэшты геніяльнае, напісаў у сваёй прадмове да зборніка вершаў Зміцер Бартосік.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя