BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анхела Эспіноса Руіс: Беларуская мова па-ранейшаму для мяне вялікая каштоўнасць

Беларуская паэтка іспанскага паходжання, даследчыца-славістка Анхела Эспіноса Руіс працягвае ўдасканальваць сваю беларускую мову, пісаць вершы і выдаваць кнігі. У Фондзе «Камунікат» выйшаў яе новы зборнік вершаў «Астралябія божых таямніц». «Беларуская мова па-ранейшаму для мяне вялікая каштоўнасць», — кажа паэтка з Гішпаніі.

Я пэўная, што змянілася, і мая мова паляпшаецца, хоць я не носьбітка беларускай мовы. Вядома, увесь гэты час я вучуся, вывучаю і адкрываю для сябе новыя колеры і адценні беларускай мовы.

Анхела Эспіноса Руіс жыве ў Варшаве і цяпер працуе ў Інстытуце прыкладной лінгвістыкі, дзе выкладае гішпанскую мову, гісторыю, культуру, вядзе магістарскі семінар. У 2019 года ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсэ яна паспяховая абараніла доктарскую дысертацыю «Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера». І ў гэтым жа годзе атрымала адну з самых прэстыжных літаратурных прэмій Беларусі – імя Міхася Стальцова.

Беларускае Радыё Рацыя