У Музеі Вольнай Беларусі Варшавы працягваецца фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова. У першы дзень у пралогу фестываля «Міхась Стральцоў, якім мы яго памятаем» дзяліліся ўспамінамі Уладзімір Арлоў і Уладзімір Някляеў, гаворыць вядоўца свята паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

– Першы дзень інтанацыйна найбольш сур’ёзны, найбольш узнёслы, найбольш урачысты. Мы згадваем вялікую постаць любімага пісьменніка. На фестывалі паплечнікі, сябры, якія больш упарта, больш плённа будуць працаваць на гэтай ніве.
Фестываль зладзіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Імпрэза будзе доўжыцца тры дні. Удзельнікі фестывалю першы дзень успрынялі з пад´ёмам, кажа кіраўніца “Беларускага ПЭН” Таццяна Нядбай.

– Мы як слухачы і гледачы, як наведнікі кожны раз атрымліваем для сябе штосьці новае, нейкія бакі гэтай асобы, гэтага творцы. Чакаем з нецярпеннем далейшых двух насычаных дзень фестывалю.
У першы дзень імпрэзы быў абвешчаны лаўрэат Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова. Ім стаў беларускі паэт, празаік і драматург Мікалай Захаранка.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






