6 жніўня ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава “Ales Pushkin. AFTERLIFE”. Куратар выставы мастак Андрэй Дурэйка, які сябраваў з Алесем шмат гадоў. З “нашым госцем”Госцем Рацыі” – Андрэем Дурэйкам мы пагаворым пра Алеся Пушкіна, якому 6 жніўня споўнілася 59 гадоў:
РР: Чаму вы вырашылі арганізаваць гэтую выставу?
Андрэй Дурэйка: Вы ведаеце, бываюць такія часы, калі не ты выбіраеш, а цябе выбіраюць час ці абставіны. Я думаю, што гэты выпадак, хоць мы з Алесем даўно былі знаёмыя, я сам выстаўляўся з ім, як мастак і калега. З іншага боку сам, як куратар. На адной з выстаў я быў куратарам у Кіеве. Пасля той выставы Алеся арыштавалі і нашы намаганні па яго вызваленні скончыліся трагічна. Да мяне звярнуліся людзі па артыкул адразу ў дзень смерці. Пасля з’явіліся яшчэ прапановы і за год мы спрабавалі. Гэта выстава ўжо чацвёртая прапанова, якая нарэшце адбылася. Скажам так, хутчэй людзі хацелі, каб я зрабіў, не толькі я, але і мастакі і так атрымалася.
РР: Колькі гадоў вы ведалі Алеся?
Андрэй Дурэйка: Вельмі даўно. Я думаю, што я ведаю яго з той акцыі ў Менску з 1989 года. Я быў малодшы, вучыўся ў вучэльні, а ён у акадэміі. Вельмі вядомая фігура тады была. Ён ладзіў са студэнтамі акадэміі акцыю, на якой мы пазнаёміліся. Мы вучыліся ў адной акадэміі, на тым самым факультэце “Манументальнага мастацтва”, пераемнасць у нейкім сэнсе была. Хаця мы зусім розныя мастакі і перасякаліся ў 2000 годзе, але ён тады не мог прыехаць. Была забарона пасля яго перформансу. Кантакты былі.
РР: Што вас прыцягвала да Алеся? Якія яго рысы характару?
Андрэй Дурэйка: Я думаю, што з аднаго боку чалавечы фактар заўсёды граў грамадную ролю. Усе, хто ведаў Алеся, ведалі яго, як шчырага чалавека, эмпазантнага, тэатральнага, часамі смешнага, часамі радыкальнага. Я думаю, што гэта чалавечы фактар. Але ўсё роўна для мяне было вельмі важная яго роля, як мастака, акцыяніста, які працуе з палітычным мастацтвам, што не вельмі часта ў беларускім мастацтве адбывалася. Тым больш у такой выразнай і радыкальнай форме, якой ён мог дасягнуць. Ён меў больш талентаў, на якія іншыя людзі звяртаюць увагу. Быў рэлігійным мастаком і рэстаўратарам і тэатральным дзеячам, розныя рэчы. Я менавіта лічу, што для беларускага мастацтва самая галоўная роля ў тым, што ён быў мастаком-акцыяністам. Таму гэтая выстава скіраваная на падкрэсленне гэтага моманту. Акцыя не скончылася, калі ёсць хтосьці, хто далей можа трымаць яго сцяг. Тым больш ён пакінуў столькі артэфактаў, якія самі за сябе кажуць.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя