“Демоны. Урок в 2020” – прэзентаваць кнігу пад такой назвай у беларускіх дыяспарах працягвае беларускі аўтар Андрэй Феакцістаў.

“Выданне пакуль яшчэ не прызнанае экстрэмісцкім і кнігу набываюць нават з Беларусі”, – распавёў сам творца:
– Гэта містычная аповесць, у якой галоўным героем з’яўляецца малады святар Аляксей Бандарэнка. Атрымалася так, што я яго напісаў як зборны вобраз чалавека, які кінуў выклік дэманічнай сіле, то бок таталітарнаму рэжыму. Праз прызму двайных сэнсаў, ізопавай мовы я яго паказаў як Молаха ў чалавечым абліччы. І наш галоўны герой становіцца ахвярай тайнага абраду, атручаны і падмануты слугамі Молаха. Пад слугамі Молаха мы разумеем у маёй кнізе і сяброў выбарчых камісій, і так званых сілавікоў. Я, канешне, не буду расказваць усю кнігу, спадзяюся, што чытачы знойдуць яе на маім сайце і прачытаюць.
Цалкам матэрыял:
“Каханне мацнейшае за страх. Каханне і ёсць сэнс жыцця, каханне ёсць Бог, каханне ёсць шчасце, каханне ёсць праўда!” – гаворыцца ў анатацыі кнігі.
Беларускае Радыё Рацыя