Кнігавыдавец Андрэй Янушкевіч збіраецца адкрыць у Варшаве кнігарню «Кнігаўка», якая была зачынена ўладамі ў Менску. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Кнігарня “Кнігаўка” пратрымалася ў Менску ўсяго адзін дзень і была зачыненая ўладамі.
Адкрыць кнігарню ў Варшаве выдавец плануе да 6 лютага. Менавіта ў гэты дзень выдавецтву «Янушкевіч» споўніцца 10 гадоў.
Таксама Андрэй Янушкевіч адзначыў, што ўжо рыхтуюцца «эксклюзіўныя навінкі», якія «першымі з’явяцца ў нас і якія вы так чакаеце».






