ТОП-5 продажаў кніг за травень выдавецтва “Янушкевіч”
Выдавец Андрэй Янушкевіч, які летась свой кніжны бізнес перанёс у Польшчу, падвёў вынікі продажаў кніг за травень і стварыў уласны ТОП-5. Супрацоўнікі выдавецтва сабралі статыстыку продажаў на сайце, на Allegro, Amazon, а таксама на кніжных кірмашах і ў кнігарні «Кнігаўка». Першае месца ўпэўнена заняў пераклад рамана Стывена Кінга «Ззянне». Кажа Андрэй Янушкевіч:
– У нашым выпадку кожная кніга па-беларуску становіцца беларускай. Чытачу важна даць добрую кнігу. Калі гэта свежы ўсясветны бестселер, значыцца, ты ў трэндзе, ты адказваеш на тыя выклікі, якія табе дае актуальная сітуацыя.
«Не здзіўленыя, што наша доўгачаканая навінка адразу вырвалася ў лідары продажаў. Мяркуем, што і наступныя месяцы яна будзе ўпэўнена трымацца ў топ-5», – пракаментаваў Андрэй Янушкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя