Лідар беларускай выдавецкай справы ў Польшчы Андрэй Янушкевіч традыцыйна наведаў са сваімі кнігамі Беластоцкі кніжны кірмаш, які адбыўся напрыканцы красавіка. На такіх кніжных форумах вызначаецца чытацкі попыт.

Сёлета выдавецтва будзе больш асцярожна фармаваць свой выдавецкі партфель, спрабуючы загадзя вызначыць, ці будзе мець кніга попыт у чытача.
Кажа Андрэй Янушкевіч:
– У гэтым годзе мы зробім пэўную аптымізацыю. Не робім адразу вялікія наклады. Думаем пра тое, як зменшыць сабекошт кнігі, зменшыць выдаткі на друк. Карацей, больш ашчадна падыходзім да навінак, спачатку спрабуючы праверыць, ці знойдуць яны свайго чытача. Бо мы залежым ад продажаў, мы залежым ад грашовага абароту, каб потым мець магчымасць рабіць новыя кнігі.
Акрамя кніжных кірмашоў кнігі выдавецтва Янушкевіч прадаюцца ў варшаўскай кнігарні «Кнігаўка», а таксама ў інтэрнэт-кнігарні выдавецтва і на іншых інтэрнэт-пляцоўках, у тым ліку на Allegro.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя