BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Янушкевіч: У ліпені не перадалі ў друк аніводнай кнігі

Выдавец Андрэй Янушкевіч – адзін з лідараў беларускай кніжнай справы ў замежжы. У 2023 годзе ён быў вымушаны перанесці свой бізнес у Польшчу.

Выдавец Андрэй Янушкевіч.
Выдавец Андрэй Янушкевіч.

Сёлета ў камерцыйным плане дзейнасць выдавецтва істотна пагоршылася, канстатуе Янушкевіч:

– Структура чытацкай аўдыторыі, цікавасць да кніг вельмі змянілася. Калі два гады таму любая беларуская кніга выклікала ўніверсальны інтарэс, то сёння чытач стаў больш патрабавальны, ён хоча чытаць тых аўтараў, тыя жанры, якія любіць. Задача выдавецтва задаволіць гэты попыт, пашырыць свой асартымент. Мы за гэтым не паспяваем, у нас няма патрэбных рэсурсаў.

У бягучым годзе выдавецтва будзе больш асцярожна фармаваць свой выдавецкі партфель, спрабуючы загадзя вызначыць, ці будзе мець кніга попыт у чытача. У ліпені выдавецтва не перадала ў друк аніводнай кнігі, хоць шэраг кніг гатовы да выдання.

Беларускае Радыё Рацыя