Кніжныя кірмашы ў Польшчы, на якіх удзельнічаюць беларускія выдаўцы, дапамагаюць высвятляць і пэўныя праблемы, якія існуюць тут з беларускай кнігай.

Андрэй Масквін (у цэнтры) з беларускімі выдаўцамі.
Літаратуразнаўца, прафесар, загадчык кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Андрэй Масквін адмыслова прыязджаў на кірмаш у Беласток, каб пацікавіцца навінкамі беларускіх выдаўцоў. Сярод асноўных праблем беларускай літаратуры ў Польшчы ён называе кволыя спробы перакладаў яе на польскую мову.
– Не ведаю, чыя гэта віна, чаму так мала і вельмі неахвотна гэта робіцца. Думаю, што гэта наша і бяда, і няшчасце, і праблема, якую трэба вырашаць. Трэба зрабіць нейкія канкрэтныя рухі ў гэтым напрамку. Я думаю, перакладчыкі ёсць, гэта паказала, што ўсё ж нядаўна выйшла некалькі перакладных кніг беларускіх аўтараў, і гэта паказвае, што ёсць асобы, якія гатовыя гэта рабіць.
Андрэй Масквін са свайго боку імкнецца папулярызаваць беларускую літаратуру ў Польшчы, праводзячы ў Варшаўскім універсітэце штогадовыя літаратуразнаўчыя канферэнцыі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






