Адразу тры літаратуразнаўчыя кнігі выдаў сёлета доктар навук, прафесар, загадчык кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Андрэй Масквін. Гэта яго манаграфія “Беларускія эміграцыйныя часопісы: “Пагоня”, “Сакавік”, “Наперад!”, яго кніга “Гутаркі з паэтамі на пачатку XXI стагоддзя” і зборнік тэкстаў розных аўтараў “Беларуская літаратура пасля 1986 года: новае аблічча”.

Літаратуразнаўцы, якія працуюць у замежных навучальных установах, павінны быць амбасадарамі беларускай літаратуры, – кажа Андрэй Масквін.
– Менавіта быць амбасадарамі беларускай літаратуры ў Польшчы. Гэта першае. Па-другое, канешне, гэты імідж ствараецца не на працягу аднаго года, ці двух. Трэба нейкі час. Але ўсё роўна трэба пра гэта пісаць, гаварыць. Гэта і рэцэнзіі, маленькія і вялікія, гэта навуковыя публікацыі. Але таксама вельмі важна гутаркі, інтэрв’ю, якія трэба друкаваць і перакладаць на польскую мову.
Сярод аўтараў зборніка “Беларуская літаратура пасля 1986 года: новае аблічча” – пісьменнікі Алесь Аркуш, Віктар Жыбуль, Янка Лайкоў, Зміцер Вішнёў, літаратуразнаўцы Андрэй Масквін, Аліна Страшкевіч, Вольга Бубіч і іншыя.
Усе тры кнігі Андрэй Масквін прэзентаваў на сёлетнім фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова».




Беларускае Радыё Рацыя





