Бельскі беларускі ліцэй – гэта школа з багатай гісторыяй і традыцыямі, адметнасць якой заўсёды надавала беларуская мова. І хоць апошнія часы нельга назваць для ліцэя цалкам спрыяльнымі, тым не менш гэта надалей адна з галоўных навучальных устаноў беларускай нацыянальнай меншасці Падляшша. Наш сённяшні госць — Андрэй Сцепанюк, былы шматгадовы дырэктар агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім. Ён звязаны з бельскім ліцэем амаль усё жыццё. Запрашаем на размову.

РР: Сустракаемся з дзвюх нагод. Па-першае, ужо ў хуткім часе 13 і 14 верасня адбудзецца 9 з’езд выпускнікоў гэтага ліцэя. Але, што самае галоўнае, сёлета ліцэю споўнілася 80 гадоў. Паколькі гэтая ўстанова, што была заснаваная яшчэ ў 1944 годзе. А таму першае пытанне: вось вашая асабістая гісторыя з гэтым ліцэем калі пачалася?
— Вельмі даўно. З гэтым месцам, дзе знаходзіцца ліцэй, я звязаны амаль усё жыццё. Дзесці, калі мне было 7 гадоў, мама за ручку прывяла ў пачатковую школу №3, якая многа гадоў знаходзілася ў тым жа самым месцы, дзе ліцэй.
РР: Але гэта быў той самы будынак?
— Гэта быў той жа самы будынак. І там я вучыўся ў пачатковай школе. Потым, зразумела, захацелася далей вучыцца ў тым жа месцы і я паступіў у той жа ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча. Там вучыўся чатыры гады, бо тады, як і цяпер, ліцэй прадаўжаўся 4 гады. Ну а потым пасля таго, як паехаў далей вучыцца ў Варшаву, закончыў беларускую філалогію, дзесці пасля 5 гадоў прыехаў да дырэктара Карпюка і спытаў ці не мае ён мне працы. Тады яшчэ не меў, але так шчасліва склалася, што я працаваў тры гады ў інтэрнаце ў Бельску — гэта называлася „Bursa szkolna“. А потым з 1991 года, на пачатку некалькі гадзін, а ўжо ад верасня 1991 года я стаў настаўнікам беларускай мовы ў ліцэі. Ну і ўжо гісторыя мая ў нейкі спосаб звязалася цалкам з ліцэем, з такім толькі перыядам, што 8 гадоў быў бургомістрам і тады крыху парвалася сувязь, але пасля пабыўкі ва ўправе горада, я таксама вярнуўся ў ліцэй.
РР: І з 2004 на працягу фактычна 20 гадоў былі дырэктарам гэтага ліцэя, як зазначылі яшчэ перад нашай размовай, сталі першым выпускніком ліцэя, які стаў пазней яго дырэктарам.
— На гэта ніколі не спадзяваўся. Калі я канчаў ліцэй, як вучань, можа ніхто з маіх настаўнікаў не спадзяваўся ніколі, што я буду дырэктарам, а тут склалася, што нават тым, які першы выпускнік, дзесьці знайшоўся на гэтай пасадзе. З увагі на тое, што раней ніхто не быў, сапраўды. Цешуся, што цяпер можа ўжо не буду хваліцца, што я быў той першы і адзіны, з увагі на тое, што новая дырэктарка, якая пачынае працу з гэтага году, таксама выпускніца ліцэя і яна ўжо будзе прадаўжаць гэтую лінію.
Цалкам размову слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






