BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрусь Такінданг: Я знаходжуся ў творчай вандроўцы

На хвалях нашага радыё адбылася прэм’ера песні “Нядзелька” з новага альбому, менавіта сёння ён з’явіўся ў інтэрнэце, “Мір і супакой”, які запісаў Андрусь Такінданг. Андрусь – Госць Рацыі.

Фота: фэйсбук музыкі

РР: Ты ўжо працяглы час жывеш у Кракаве?

Андрусь Такінданг: Я ў вандроўцы знаходжуся. Два гады творчай камандзіроўкі, гастроляў, дагэтуль не магу вызначыцца і сказаць, што я жыву ў нейкім месцы. Хутчэй я ўспрымаю як нейкую гастролю, як нейкую творчую паездку.

РР: Менавіта Менска, Беларусі ў тваім альбоме вельмі шмат з канкрэтнымі спасылкамі. Ты, дарэчы, да кожнага трэку зрабіў лірык-відэа з уласнымі рухавымі ілюстрацыямі, там шмат Менску, пазнавальных аб’ектаў.

Андрусь Такінданг: Гэта для мяне было важна, таму што такі час добры, каб крыху здаля паглядзець на наш цудоўны горад. І мне здаецца, зараз добры для гэтага час, для такога пераасэнсавання Менска.

РР: “Мір і супакой” – гэта назва хутчэй іранічная, ці як пажаданне міру і супакою?

Андрусь Такінданг: Хутчэй гэта горкая іронія. Таму што, сапраўды, куды ні глянь, ні міру, ні супакою. І я разводжу рукамі, паціскаю плячыма і кажу з такой горыччу: мір і супакой.

РР: Песня “Нядзелька”, я так разумею, прысвечана палітычным зняволеным. Там апісваецца побыт лірычнага героя вельмі відавочна.

Андрусь Такінданг: Так. На жаль, шмат якія песні там маюць канкрэтных герояў. Яны звязаныя з канкрэтнымі людзьмі, якія, на жаль, адбываюць пакаранне і дагэтуль.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя