BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрусь Такінданг прадставіў ў Беластоку сольную працу «Mir i Supakoj»

У Беластоцкім музычным клубе адбылася прэм’ера. Гэтым разам беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў слухачам сваю сольную працу «Mir i Supakoj».

Музыка распавёў пра будучы тур і пра тое, як яго ўспрыняла беластоцкая публіка:

– Наступны будзе Познань і праз тыдзень у Варшаве зробім канцэрт. У Беластоку цудоўная публіка. Тут такая заўсёды душэўная вельмі зала. Я трымаю зараз ў руках кошык з прэзентамі. Гэта цытрына, яблыкі, такі вітамінны кактэйль мы атрымалі. Такога нідзе, як ў Беластоку не бывае. Тут свая асаблівая атмасфера. І вельмі крута, што тут свой уласны клуб, які самы музыкі зрабілі. Гэта вельмі цудоўна.

А беларусы Беластоку вельмі былі радыя пабачыцца з Андрусём і не хавалі сваіх эмоцый:

– Люблю песні, вось я тады в дваццатым годзе першы раз пачула ягоныя песні, яны былі і ёсць ў маім плэйлісце.

– Без такога выпендрывання, без вялікіх прэтэнзій. Звычайна, нармальна. Настрой падымаецца.

– Чуў песні, чуў пра яго самаго, але жыўцом бачу першыню.

Цягам бліжэйшага тыдня жыхароў Беластоку ў музычным клубе чакаюць Каsary, Dzieciuki, выступіць Кацярына Ваданосава і Зуі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя