Заканчваецца пара дзіцячых летнікаў. У беларускіх дзетак як у Беларусі, так і ў замежжы хутка пачнецца новы навучальны год. А пакуль апошнія дні летніх канікул кожны стараецца правесці з карысцю, у тым ліку і ў летніках.

Вядомы беларускі музыка і мастак Андрусь Такінданг працаваў у дзіцячым летніку для беларускіх дзетак у Нямеччыне. Ён там навучаў іх беларускім спевам і мастацтву. Але, як заўважае творца, адначасова ён і сам вучыўся ў дзяцей, знаёміўся з іх інтарэсамі і захапленнямі:
– На самой справе я шмат вучыўся ў дзяцей. Мне распавялі пра серыял «Гульня ў кальмара», гэта карэйскі серыял. Распавялі пра культуру анімэ, коміксы. Дзеці шмат малявалі гэтых персанажаў з карэйскіх мульцікаў, з японскіх, і для мяне гэта было вельмі цікава як для гледача іхняга свету, трохі пазнаёміцца з гэтым. Я і вучыў, але і сам узбагаціўся новымі ведамі ў галіне азіяцкай культуры.
Апошнія дні адпачынку ў летніку падыходзяць да завяршэння, але дзяцей наперадзе чакаюць яшчэ так званыя зімнікі, якія таксама можна правесці з карысцю.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






