Беларускіх пісьменнікаў з Польшчы трэба больш актыўна перакладаць і папулярызаваць іх творчасць. Так лічыць кіраўнік беластоцкага выдавецтва «Fundacja Sąsiedzi» Анджэй Каліноўскі.

Фота з ФБ Fundacja Sąsiedzi
Перадусім мусім данесці да шырокага польскага чытача творчасць Міхала Андрасюка, – лічыць Анджэй.
– Міхал Андрасюк ёсць найцікавейшым пісьменнікам па гэты бок Віслы. Яго кнігі мусяць патрапляць што раз на лепшага выдаўца. І думаю, варта сесці разам 5-8 асоб, зрабіць «мазгавы штурм» і ісці з гэтымі кнігамі. Бо большасць кніг Міхала выходзілі малымі тыражамі. І думаю, што прыйшоў на іх час, бо бачу, што цікавасць расце, паказвала хаця б тое, колькі я прадаў кніг «Поўня». Але гэта яшчэ не ёсць тое, што павінна быць. Міхала мусіць выдаць вялікае выдавецтва і мы павінны максімальна гэтаму спрыяць.
Сёлета па-польску выйшаў зборнік апавяданняў Міхала Андрасюка «Зубр» у перакладзе Марціна Рэмбача. Летась выдавецтва Анджэя Каліноўскага выдала па-польску кнігу Андрасюка «Поўня». Яе таксама пераклаў Марцін Рэмбач. Яшчэ раней па-польску выйшлі кнігі “Wagon drugiej klasy”, “Biały koń” і “Krzyżyk”. Але выходзілі яны малымі тыражамі і не ў вялікіх польскіх выдавецтвах.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






