BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анэта Прымака-Онішк стала лаўрэаткай прэстыжнай узнагароды імя Марыяна Турскага

Анэта Прымака-Онішк стала лаўрэаткай прэстыжнай ўзнагароды імя Марыяна Турскага. Гэта гістарычныя прэміі “Палітыкі”( штотыднёвіка), якія з гэтага году носяць імя Мар’яна Турскага. Пераможцы былі вызначаны ў пяці намінацыях, сярод якіх навуковыя працы і дэбюты. Быў уручаны і спецыяльны прыз. Урачыстая цырымонія адбылася ў Варшаве.

Сёлета на конкурс было заяўлена 180 кніг. Менавіта ў катэгорыі найлепшы навукова-папулярны твор прэмія была прысуджана Анэце Прымака-Онішк за кнігу “Камяні мусілі ляцець. Сцёртае мінулае Падляшша”. Выдавецтва Czarne, Wołowiec 2024.

Праца Прымакі датычыць складаных пасляваенны адносін на польска-беларускім памежжы, злачынстваў польскага ўзброенага падполля супраць беларускага насельніцтва ва Усходняй Беласточчыне.

Гістарычныя прэміі «Палітыкі» — найстарэйшая і адна з самых прэстыжных прэмій, якую могуць атрымаць аўтары гістарычных твораў. На дадзены момант выбрана больш за 430 пераможцаў.