Новы сезон у Кракаве распачынае беларускі аматарскі тэатр “Nievymoŭnaje”. Тэатральная трупа дзейнічае пры беларускай “Прасторы”, але выступае і ў іншых грамадскіх інстытуцыях, – распавяла рэжысёрка Ангеліна Кушнер:
– Пасля нашай прэм’еры «Стомленага д’ябла» па п’есе Сяргея Кавалёва, якая адбылася ў траўні, мы ўзялі маленькі перапыначак на адзін месяц, і зараз зноў збіраемся, шукаем нейкі новы спектакль. І будзем яшчэ раз паказваць «Стомлена д’ябла» ў Кракаве.

Сачыць за дзейнасцю аматарскага тэатру можна, напрыклад, праз акаунт у інстаграм пад назвай nievymounaje.theatre.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






