BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анлайн-цырымонія ўганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча

У аўторак, 16 снежня, Беларускі ПЭН запрашае на анлайн-цырымонію ўганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 годзе.

Цырымонію правядзе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, якая пазнаёміць гледачоў з рашэннем журы, павіншуе пераможцаў і дасць ім магчымасць распавесці пра ўганараваныя творы.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча – штогадовая літаратурная падзея, заснаваная ў 1994 годзе. Яна носіць імя выбітнага беларускага пісьменніка ды грамадскага дзеяча і традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, што спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Далучайцеся ў адпаведны час па спасылцы.

Дата і час: 16 снежня ў 17.00 (час менскі, гэта 15.00 па Варшаве і 16.00 па Вільні).

Арганізатары