BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анлайн-прэс-канферэнцыя пра цырымонію ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця

У аўторак, 12 лістапада, адбудзецца анлайн-прэс-канферэнцыя, дзе раскажуць падрабязнасці цырымоніі ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця 26 лістапада ў Гданьску.

Дата: 12 лістапада. Час: 14.00 (час варшаўскі, гэта 16.00 па Менску і 15.00 па Вільні).

Месца: анлайн 

Сёлета журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы.

Удзел бяруць:

 Таццяна Нядбай — беларуская літаратарка, перакладчыца і праваабаронца, старшыня Беларускага ПЭНа — суарганізатара прэміі;

Катажына Дрозд-Урбаньска — літаратуразнаўца, кандыдатка філалагічных навук, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, даследчыца беларускай літаратуры, сябра журы прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год;

Сяргей Кавалёў — літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, сябра журы прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год. 

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары