BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анлайн-размова з Ігарам Івановым

Інтэрнэт-праект Асацыяцыі беларусаў Амерыкі «Літаратура і кава» працягвае знаёміць сваіх падпісчыкаў з цікавымі творчымі людзьмі. Гэтым разам адбудзецца анлайн-сустрэча з рэдактарам, заснавальнікам выдавецтва «Skaryna Press», даследчыкам і перакладчыкам Ігарам Івановым.

Размова будзе тычыцца пераважна спраў беларускіх дыяспар у замежжы – пра жыццё па-за бацькаўшчынай, пра беларускія кнігі і беларускую культуру. Місію свайго выдавецтва Ігар бачыць у тым, каб падтрымліваць агмень беларускай культуры для беларускай дыяспары.

– Мы любім тое, чым займаемся. Па-другое, мы бачым гэта нашай роляй і місіяй – быць выдавецтвам дыяспары. Адпаведна, дзе ёсць беларускае жыццё – там і выдавецтва «Скарына» імкнецца быць. Мы рады, што пакуль што атрымліваецца.

Падзея адбудзецца ужо сёння, 20 ліпеня, у зуме, пачатак у 20.00 беларускага часу.

Беларускае Радыё Рацыя