BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анна Турло: У кожнай сям’і ва Украіне ёсць свая гісторыя, звязаная з Галадаморам

Гісторыя, але і сучаснасць Украіны на сцэне. У Беластоку завершыўся фестываль «Напрамак Усход».

Паказалі спектакль «Кавярня 1933» Гарадскога тэатра Прагі. Там зараз працуе ўкраінская рэжысёрка Анна Турло і частка актораў з Украіны. Тэма Галадамор. У кастрычніку 2022 году расейскія акупанты знішчылі помнік ахвярам Галадамору 1932–1933 гадоў у Марыупалі, які яны захапілі. Тэма нецікавая тым, хто нясе з сабой постсавецкі свет, але яна важная для ўкраінцаў. Яе трэба пераасэнсаваць. Пра гэта спектакль, кажа Анна Турло:

У кожнай сям’і ва Украіне ёсць свая гісторыя, звязаная з Галадаморам, які ў выніку выявіўся як генацыд, або як мемарацыд, каб сцерці нашу памяць, каб мы не ведалі сваіх бабуль і дзядуль. Для сябе, калі мы стваралі гэты спектакль, мы закраналі і нейкія свае ўнутраныя траўмы, траўмы пакаленняў, генерацыйныя траўмы. Калі мы рабілі гэты спектакль, то вырашылі, што фіналам у нас будзе сённяшні дзень.

І такім быў заключны акцэнт фестывалю «Напрамак Усход», які ўвесь мінулы тыдзень праходзіў у Беластоку. Украіна і Беларусь – сярод гасцей фестывалю «Напрамак Усход» абавязкова. Пасля 2020-га году Беларусь прадстаўляюць толькі незалежныя тэатральныя калектывы. Таксама сёлета ў Беласток прыязджалі творцы з Літвы, ЗША, Грузіі, выступалі акцёры мясцовага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя