Сёння, 24 студзеня, у выпуску — размова пра спорт не як пра рэкорды і табліцы, а як пра форму чалавечага спаборніцтва і ўнутранай дысцыпліны. Пра тое, чаму правілы і рытуалы важныя не менш за вынік. Пра спорт як метафару жыцця, якая дапамагае разумець вытрыманне, шлях і ўнутраную перамогу.

У гэтай праграме музыка гучыць не фонам, а мовай, праз якую мы гаворым пра складаныя рэчы. Гэта асабісты погляд чалавека, далёкага ад прафесійнага спорту, але блізкага да ягонага сэнсу.
«Спорт — гэта, бадай, адзін з самых старажытных і цывілізацыйна замацаваных механізмаў спаборніцтва: калі замест сапраўднай бойкі мы дамаўляемся пра правілы, час і фінішную стужку…»
У другой частцы праграмы — музыка, якая дапамагае асэнсаваць гэтую размову. Песьні, у якіх перамога — гэта не вынік у табліцы, а ўнутраны стан. Заставайцеся з намі — будзе пра тое, што трымае і вядзе наперад.
Цалкам перадачу слухайце сёння, 24 кастрычніка, у 14.05 польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя






