BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс каляднай праграмы Вольгі Сямашкі

У вёсцы Залукі, што месціцца па дарозе паміж Беластокам і мяжой з Беларуссю, на Каляды сабраліся розныя людзі: беларусы з Беларусі і беларусы Падляшша. За адным сталом, з каляднымі песнямі і цеплынёй у сэрцы, яны размаўлялі пра тое, што яднае: пра родную мову, традыцыі і звычаі, якія дапамагаюць заставацца сабой нават далёка ад дому.

Калядная сустрэча ў Залуках стала не проста святам, а жывым сведчаннем таго, што беларуская культура жыве там, дзе ёсць людзі, гатовыя яе несці. Галасы і гісторыі гэтай каляднай сустрэчы гучаць у святочнай перадачы Вольгі Сямашкі. Урывак з яе і прапануем паслухаць:

Цалкам калядную праграму Вольгі Сямашкі, слухайце заўтра, 24 снежня, на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» у 22:05 паводле беларускага часу (20:05 паводле польскага).

Беларускае Радыё Рацыя