BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс «Мы бачым»: часопіс «Вожык» і студзень перамен

Студзень у Беларусі заўсёды быў месяцам чакання. Чакалі перамен, навін, адказаў, … і чакалі на новы нумар “Вожыка”. У канцы 80-х і напачатку 90-х за ім стаялі чэргі ля шапікаў “Белсаюздруку”. Беларусы шукалі ў ім  тое, што яшчэ не ўсе адважваліся сказаць уголас.

І ў адным з тых нумароў 1989 года — карыкатура, якую немагчыма забыць: дарожны міліцыянт спыняе машыну хуткай дапамогі і выпісвае штраф за чырвоную паласу на белым борце — як за “незарэгістраваную сімволіку”… 

Пра той час і  востры, беларускамоўны, смелы “Вожык” у перадачы “Мы бачым”  успамінае былы супрацоўнік часопіса Сяргей Навумчык. Урывак з перадачы прапануем паслухаць нашым слухачам:

Гэта быў анонс. А цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную гісторыі сатырычнага часопіса «Вожык», студзеню чакання і часу, калі гумар быў формай надзеі і супраціву, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 28-га студзеня, а 16:10 паводле беларускага часу — адпаведна, 14:10 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц