BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Беласточчына – малая бацькаўшына”: Віктар Стахвюк

Падляшская гаворка беларускай мовы дамаглася свайго статусу ад дыялекту да асобнай мовы. Як дзякуючы ўдзелу замежных мовазнаўцаў, гэтак і тутэйшых аматараў роднага слова.

Юрка Ляшчынскі гутарыць пра моўныя справы ў «пудляшскай мові» з Віктарам Стахвюком – літаратарам, які прасоўвае падляшскі наратыў у масы:

Віктар Стахвюк – паэт, родам з вёскі Трасцянка, які піша вершы і прозу на “пудляшскай мові”, як сам называе  падляшскі дыялект беларускай мовы. Перадача прагучыць сёння, 11 лютага, і заўтра, 12 лютага, а 20.30 паводле польскага часу. Паводле беларускага часу – на дзве гадзіны раней.

Беларускае Радыё Рацыя