
Значная частка беларускай палітычнай эміграцыі, якая зараз жыве ў Польшчы, жыве Беларуссю. Але, дзеля вяртання таксама ставіць уладзе свае вымогі, асабістай бяспекі ды адкрытасці, якія вядомы ўсім. Іншая справа – гэта побыт. Эмігрантка з Менску, Ганна Масілевіч, ужо паўтары гады інтэгруецца ў падляшскае асяроддзе. Пра складанасці ў захаванні нацыянальнай тоеснасці дзяцей беларускай дыяспары, гутарыць з ёю Юрка Ляшчынскі.
Вы слухалі частку перадачы «Беларусы ХХІ-га стагоддзя», Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння ад 20-ай гадзіны 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-ай гадзіны 30 хвілінаў паводле Беларускага часу. Перадачы «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» гучаць ад панядзелка па чацвер у гэты час. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя», можна паслухаць у падкастах сайта нашага Радыё.
Беларускае Радыё Рацыя






