
На падораныя вясельнікамі грошы купілі з мужам каня. Займалася роўп джампінгам і ведае, як працуе мозг, калі кідаешся галавой уніз з дзесяці паверхаў і на шалёнай хуткасці ляціш насустрач зямлі. 27 сутак адсядзела за кратамі за сцяг з Пагоняй. А ў 2020 годзе ўзарвала Інтэрнэт яе фатаграфія – дзяўчына на белым кані з бел-чырвона-белым сцягам у руках. Anna Repnik будзе сёння госцяй перадачы «Беларусы XXI стагоддзя». Анонс:
Перадачу «Беларусы XXI стагоддзя» можна слухаць сёння вечарам, пачатак а 20.30 па польскім, а 21.30 па беларускім часе.

Беларускае Радыё Рацыя






