
Ужо больш двух год у Беластоку дзейнічае непублічнае прадшколле Святых Кірыла і Мятода. Гэта адбітак беларускай дашкольнай адукацыі, якое абудзіўся больш за дваццаць гадоў таму ў ваяводскім цэнтры і дасюль працягвае існаваць. Пра развіццё і выклікі беларускай дашкольнай адукацыі ў Беластоку гутарыць з Юркам Ляшчынскім Люцыя Німеровіч дырэктарка названага прадшколля.
Вы слухалі фрагмент перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына — малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць сёння, а 20:30. Паўтор перадачы – у бліжэйшы панядзелак у той самы час. Госць перадачы – дырэктарка непублічнага прадшколля святых Кірыла і Мятода ў Беластоку Люцыя Німеровіч.
Беларускае Радыё Рацыя






