
Дыгавічы, адна з народаўтваральнай племянной супольнасці, якая стаіць на падмурку Беларускай нацыі. Дрыгавіцкая мова яшчэ жыва ў вуснай камунікацыі, дый не толькі. Якая яна, і ці можна падляшскі дыялект уважаць за дрыгавіцкі? Адказвае на гэта пытанне госць у студыі Рацыі. Гутарка ідзе «па-свойму», на мясцовым дыялекце між Юркам Ляшчынскім і дзеячом беларускай падляшскай супольнасці Пётрам Юшчуком.
Вы слухалі фрагмент перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына — малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць сёння, а дваццатай трыццаць. Паўтор перадачы — у бліжэйшы панядзелак у той самы час. Госць перадачы — Пётар Юшчук, грамадскі дзеяч беларусаў Падляшша.
Беларускае Радыё Рацыя






