
Каб жыў, споўнілася бы яму роўна 100 гадоў. Віктар Швед, беларускі паэт і публіцыст, грамадскі дзеяч нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года у вёсцы Мора, гміна Чыжы, Гайнаўскага павету. Яго дзейнасць, гэта цэлая эпоха беларускага літаратурнага і грамадскага руху у Польшчы і асабліва на Падляшшы. Першая літаратурная публікацыя Шведа была у тыднёвіку «Ніва» 24 сакавіка 1957 года, верш «Я Беларус». З «Нівай» паэт супрацоўнічаў аж да канца сваіх дзён да кастрычніка 2020 года. На старонках тыднёвіка з’явілася 2500 яго вершаў, патрыятычнага з’месту, як і грамадскага. Шмат вершаў пісаў для дзяцей. Юрка Ляшчынскі пагаварыў з пераймальніцай ягонай эстафеты у „Ніве“ і па творчасці для дзяцей — Мірай Лукшай.
Вы слухалі фрагмэнт перадачы Юркі Ляшчынскага «Беласточчына – малая бацькаўшчына», якая поўнасцю прагучыць 25 сакавіка а дваццатай трыццаць. Паўтор перадачы – у бліжэйшую сераду у той сама час. Госцем перадачы – Міраслава Лушка- паэтка і пераймальніца па творчасці для дзяцей.
Беларускае Радыё Рацыя






