Анонс перадачы “Хіба толькі рэха” – поўны яе выпуск паслухаем сёння, 17 студзеня, пасля поўдня. Гэты выпуск — не проста музычны агляд, а гісторыя лёсу курдскага музыкі Масуда Талебані, які стаў неад’емнай часткай беларускай незалежнай сцэны праз гурты «Крыві», «Піт-Паф» і «Авіндар».

Сёння Масуд знаходзіцца ў Іране — краіне, якая перажывае час сапраўднай трагедыі і вялікіх надзеяў. «Масуд не проста граў на інструментах — ён ствараў прастору, дзе няма дыктатур, санкцый і межаў. Сёння яго музыка — гэта рэха праўды, якое ляціць з Тэгерана ў Менск».
Гэта быў анонс. Поўны выпуск перадачы “Хіба толькі рэха” слухайце сёння, 17 студзеня, пачатак у 16.05 – беларускі час, 14.05 – час польскі.
Беларускае Радыё Рацыя






