BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Хіба толькі рэха”: калядныя песні ў рок-выкананні

Гэты падкаст адкрывае 2026 год і прысвечаны калядным песням у рок-выкананні — тым, дзе традыцыя сустракаецца з гітарамі, шумам і жывым рытмам.

Піт Паўлаў

Гаворым пра тое, як калядная тэма гучыць у рок-музыцы і чаму яна не губляе сэнсу, калі выходзіць за межы фальклёрнага канону.

Пасля — мае ўласныя спробы напісаць калядную песню: пра сумневы, пошук мовы і момант, калі святочны настрой ператвараецца ў музыку. Гэта выпуск пра пачатак году, пра гук, які хоча быць светлым, і пра калядную традыцыю, якая працягвае жыць у сучаснай форме.

Піт Паўлаў

Слухайце праграму 3-га студзеня а 14-й гадзіне польскага часу.

Піт Паўлаў, Беларускае Радыё Рацыя