У новай праграме «Хіба толькі Рэха» Піт Паўлаў разважае пра адно з самых старажытных і загадкавых словаў у музыцы — лад.

Што азначае гэтае слова ў беларускай мове? Чаму яно азначае адначасова і парадак, і згоду, і гармонію? І як атрымалася, што музыкі выкарыстоўваюць яго і для абазначэння сістэмы гукаў, і для маленькіх металічных перакладзін на грыфе гітары?
Ад старажытных струнных інструментаў без ладаў і першых жылавых перакладзін — да антычнай Грэцыі, Піфагора і філасофіі гуку. Ад грэцкіх дарыйскіх і фрыгійскіх ладаў — да еўрапейскай музыкі, якая паступова звузілася да мажору і мінору, але пры гэтым нарадзіла новыя формы: гарманічны і меладычны мінор, іспанскія і «цыганскія» ладовыя фарбы:
Асобная частка размовы — пра тое, як старажытныя лады жывуць сёння: рок-музыцы, у народных беларускіх мелодыях і ў сучасных песнях. Гэта праграма не толькі пра музычную тэорыю. Гэта спроба зразумець, як людзі на працягу тысячагоддзяў вучыліся ўпарадкоўваць гукі — і як з гэтага нарадзілася музыка.
Слухайце перадачу 15 сакавіка а 13.05 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






