BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Хіба толькі рэха”: святочны выпуск

Гэты выпуск цалкам прысвечаны стварэнню альбома «Сьвяты вечар 2000» — працы, якая нараджалася на мяжы каляндарнага часу і ўнутранага стану. Размова пра тое, як складваўся альбом, з чаго ўсё пачыналася і чаму менавіта так ён прагучаў тады — і працягвае гучаць цяпер.

У студыі — Аляксандр Памідораў. Мы ўспамінаем працэс працы, атмасферу тых дзён, рашэнні, якія не заўсёды былі відавочныя, але сталі вызначальнымі. Без легендаў — проста пра тое, як гэта рабілася.

Пасля — мае флэшбэкі: вяртанне да артыстаў і гукаў, якія натхнялі ў той час, да музыкі, што фармавала ўнутраны слых і настрой альбома. Гэта не настальгія дзеля настальгіі, а спроба пачуць, адкуль усё вырасла.

Святочны выпуск «Хіба толькі Рэха» — пра памяць, музыку і той самы вечар, які застаецца з намі. Слухайце аўтарскую праграму Піта Паўлава 27 снежня а 14-й гадзіне польскага часу.

Беларускае Радыё Рацыя.