Гэты выпуск прысвечаны вінілу як носьбіту для сучаснай музыкі. Не як настальгіі і не
як культу, а як канкрэтнай форме існавання гуку сёння. Нагодай стала простая і доўгачаканая падзея: з вытворні нарэшце прыйшлі вінілы апошняга альбома N.R.M. — Kropka.

Размова пра тое, што адбываецца з сучаснымі лічбавымі запісамі пры пераносе на
вініл. Што сапраўды губляецца, а што — наадварот — выяўляецца мацней. Пра
дынаміку, абмежаванні фармату, пра мікс, сатурацыі і эмуляцыі, якія ўжо даўно
навучыліся ствараць «цёплы» гук у лічбе — без неабходнасьці ў мітах:
У выпуску — разважанне музыкі, які шмат гадоў працуе з гукам і спрабуе паглядзець
на вініл без рамантызацыі, але з павагай. Пра тое, чаму вініл сёння — гэта не пра
«лепшую якасць», а пра выбар спосабу слухання і пра іншы рытм кантакту з музыкай.
Выпуск «Хіба толькі Рэха» — пра вініл, сучасны гук і спробу спакойна разабрацца, дзе
заканчваецца легенда і пачынаецца рэальны досвед.
Слухайце перадачу сёння, 7 лютага, а 14:05 па польскім часе. У Беларусі – на дзве гадзіны пазней.
Піт Паўлаў, Беларускае Радыё Рацыя






