Юстына Карпіловіч – беларуская музыка, якая цяпер жыве ў Варшаве, – прэзентавала свой другі сольны альбом. Лонгплэй мае назву “Летапіс”. Да яго стварэння далучылася не толькі сям’я артысткі, але і сябры.

У выніку рэліз утрымлівае нават і загадкі. Пра іх і іншыя цікавінкі альбому Юстына распавяла нашаму радыё:
Больш пра новыя песні, малады і свежы падыход да творчасці, сувязь з Naviband і іншымі музыкамі Юстына Карпіловіч раскажа ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Таксама можна будзе і паслухаць кампазіцыі з новага альбому “Летапіс”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 13-га верасня, у 15:05 па польскім часе (альбо 16:05 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






