“Сёння вельмі важна, якой пазіцыі прытрымліваецца артыст, што ён падтрымлівае і што транслюе”. Такое меркаванне выказаў арганізатар украінскіх і беларускіх музычных і тэатральных імпрэз у Польшчы Дзяніс Верцялецкі.

Сузаснавальнік “Ticketsfest”, ён зладзіў выступы такіх гуртоў, як 1ЗЗ1, Naviband і іншыя. Ён пагутарыў з нашай журналісткай Марынай Савіцкай:
Больш пра асаблівасці працы івэнтэра, найбольш яркія ўражанні і бліжэйшыя канцэрты ў Польшчы і не толькі Дзяніс Верцялецкі распавядзе ў праграме “Маніфест”.
Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 11-га кастрычніка, у 15:05 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






