
Фэст «Тутака» завяршаецца пад Беластокам. Адной з самых цікавых частак імпрэзы, згодна з апытаннем гасцей свята, стала сустрэча з Аляксандрам Ждановічам – Маляванычам. У суботу акцёр правёў занятак, прысвечаны беларускай мове. Пра асаблівасці падзеі распавёў творца.
Больш пра цяперашнюю сваю дзейнасць, сёлетнія цікавінкі фэсту «Тутака», а таксама пераезд з Грузіі ў Польшчу Аляксандр Ждановіч распавядзе ў праграме «Мы бачым». Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў нядзелю, 14-га ліпеня. Пачатак праграмы – у 16:10 па польскім часе (у 17:10 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






