Sož – гомельскі пост-панк-гурт, які з’явіўся ўвесну 2020-га. Днямі ж музыкі прэзентавалі дэбютны альбом – канцэрт “Live at Chmury”. “У ім – цэлы цыкл нашага жыцця”, – распавядае фронтмэн бэнду Алесь Плотка нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

Больш пра сваю дзейнасць і планы, стаўленне да “Петли Пристрастия” і іншых пост-панк-гуртоў, а таксама літаратурную дзейнасць Алесь Плотка раскажа ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 22-га лістапада, у 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Алеся Плоткі.






