Prypiać – новы беларускі гурт, які ўзнік у эміграцыі. Яго заснаваў 17-гадовы Казімір Савіцкі, які цяпер жыве ў Кракаве. Ён – сын бас-гітарыста “Петли Пристрастия” Цімафея, які таксама грае ў Prypiać. Акрамя таго, у складзе калектыву і гітарыст “Разбітага Сэрца Пацана” Дзяніс Тарасенка.

Пра беларускі супергурт музыкі распавялі нашай журналістцы Марыне Савіцкай:
Больш пра сваё жыццё ў эміграцыі і прыцягненне да роднага, новы бэнд і яго канцэпцыю артысты распавядуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 21-га чэрвеня, у 15:05 па польскім часе (альбо 16:05 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя