
Суполка «Хор Вольных Беларусаў» працягвае функцыянаваць у Варшаве. Ініцыятыва зарадзілася яшчэ ў Бараўлянах 14 студзеня 2021, але пасля рэлакацыі перажыла частковыя змены. Што сабой уяўляе суполка цяпер, у размове з нашай карэспандэнткай распавяла каардынатарка Хору Марыя.

Пра іншыя свае захапленні, а таксама цікавінкі жыцця Хору Вольных Беларусаў і падрыхтоўку да Дня Волі Марыя распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай «Маніфест». Праграма выйдзе ў эфір у суботу, 2-га сакавіка, у 15:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






