Трапіць беларускім музыкам на польскія фэсты цалкам рэальна. У гэтым перакананы праект CzesLove & Leo, які сёлета паспеў выступіць на такіх імпрэзах, як Hulawianki, Robimy To Razem і Source. Як? Музыкі распавялі нашаму радыё.
Больш пра фэсты, беларуска-польскую сувязь, а таксама тое, як рэпер з вялікай аўдыторыяй зняў выступ праекта і што з гэтага атрымалася, CzesLove & Leo раскажуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 14-га верасня, а 15:06 па польскім часе (альбо 16:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя