Эмі Бялінская – беларуская музыка, якая пажыла ў розных польскіх гарадах. Але зараз у дзяўчыны – новы этап. Яна з’язджае ў Гданьск, дзе таксама плануе займацца творчасцю, але ўжо крыху іншай.

З нагоды геаграфічных зменаў спявачка нават зладзіла развітальную вечарыну ў клубе Beer Station Centrum, дзе таксама паспела папрацаваць.
Пра жыццёвыя акалічнасці артыстка распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.
Больш пра сваю дзейнасць, выклікі і перамогі Эмі раскажа ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 1-га лістапада, у 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






