Ужо на наступным тыдні ва Уроцлаве пройдзе Фестываль незалежнай беларускай культуры.

Падзея разгарнецца ўжо 12-ы раз. “На нашым мерапрыемстве заўсёды пануе вельмі цёплая атмасфера”, – расказваюць арганізатары.
Сёлета ў імпрэзе, што пройдзе з 16 па 20 кастрычніка, прымуць удзел музыкі, спартоўцы, тэатральныя дзеячы і не толькі. Падрабязней пра Фестываль удзельнікі распавядуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”.
Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 12-га кастрычніка, у 15:06 па польскім часе (альбо 16:06 па беларускім).


Беларускае Радыё Рацыя






