BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Маніфест“: Irdorath

Irdorath – беларускі фэнтазі-фолк-гурт, заснавальнікі якога Уладзімір і Надзея адседзелі за кратамі па 2 гады за музычныя выступы падчас пратэстных маршаў. Пасля вызвалення – ужо ў эміграцыі, у Берліне – калектыў пачаў усё спачатку. Цяпер жа калектыў паспяхова завяршае свой першы пасля вызвалення тур. Перад канцэртам у Варшаве, які адбыўся 6 сакавіка, мы сустрэліся з артыстамі:

Дарэчы, канцэрт у Варшаве прайшоў пры поўнай залі.

Больш пра сваё жыццё ў Берліне, стварэнне студыі ў Берліне ды іншае артысты распавядуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 8-га сакавіка, а 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя