Niczos – спявачка з багатым досведам выканання аўтэнтычных народных песень. Цяпер у калабарацыі з саўнд-прадзюсарам падляшска-калумбійскага паходжання Sw@da яны міксуюць народны спеў, рэп-чытку і трэндавыя танцавальныя біты. Нядаўна дуэт выпусціў трэк «Высоко летаю» на беларускай падляшскай гаворцы, пасля ж – з аншлагам і процьмай кампліментаў у свой бок артысты зладзілі канцэрт у Варшаве. Пра імпрэзу і супрацу нашаму радыё распавялі Sw@da і Niczos.
Пра іншыя жыццёва-творчыя асаблівасці Sw@da і Niczos распавядуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай «Маніфест». Праграма выйдзе ў эфір у суботу, 13-га красавіка, у 15:06 па польскім часе (альбо 16:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя