
Беларускі гітарыст, удзельнік гурта Volski Павел Трыпуць пашырае сваю “школу” OpTeamist Guitar Studio. Хутка тут можна будзе навучыцца не толькі граць на інструменце, але і спяваць. Пра ўстанову і яе магчымасці – у размове маёй калегі Марыны Савіцкай і Паўла Трыпуця.
Пра іншыя навінкі OpTeamist Guitar Studio, а таксама канцэрты да Дня Волі Павел Трыпуць распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір у суботу, 23-га сакавіка, у 15:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя